ДА МАМЫ

Мама! Мамачка! Матуля!
Я твой вобраз ў сэрцы тулю.
Па жыцці пад час нягодаў
Ты дарадчык мой заўсёды.

Думкай да цябе звярнуся –
Быццам Богу памалюся.
Адчуваю з тым падтрымку,
Чую: “Будзе добра, сынку”.

(Нас было ў цябе пяцёра.
Хапнула ты з намі гора.
Віця, Коля, Саша, Лена -
Узгадаць мне ўсіх прыемна.
Быў яшчэ і Юра братка,
Ды памёр ён  немаўляткам).

З самым першым словам – МАМА
Да грудзей ты нас прымала.
Потым, як мы падрасталі,
МАМАЧКАЙ цябе гукалі.

А затым, узяўшым шлюбы,
Стала нам МАТУЛЕЙ любай.
МАМА! МАМАЧКА! МАТУЛЯ!
Можа бачыш нас адтуля?..


Рецензии
Вельми кранальна! Спадабауся Ваш верш. Дзякуй вялики!

Владимир Михайлович Крюков   13.07.2018 19:15     Заявить о нарушении
Шаноўны Ўладзімір Міхайлавіч, вялікі дзякуй Вам у паразуменні майго душэўнага стану. Большое спасибо, что посетили мою страничку. Мне до Вас далеко ( в смысле позии), я рад Вашему вниманию. Добого Вам здоровья и долголетия. Ад шчырага сэрца - Мікола Пасееў.

Николай Пасеев   08.08.2018 20:42   Заявить о нарушении
Вам таксама усяго найлепшага! З павагай, Уладзимир.

Владимир Михайлович Крюков   09.08.2018 07:34   Заявить о нарушении