Гарадзеншчына

Жыць мне сёння давялося
Дзе Зяльвянка, Свіслач з Россю,
Шчара, Молчадзь з Лебядою,
Котра з Гаўяй ды Дзітвою,
Быццам сёстры-прыгажуні
Бацьку Нёман агарнулі.

І ад іх жывой вадзіцы,
Як ад феі-чараўніцы,
Утварылася прыволле
Ў Гарадзенскім наваколлі.

Тут шумяць лясы, дубравы
З разнаквеццем, разнатраўем,
І зямля багата родзіць
Ў кожным садзе, агародзе.

Бусел белы, бусел чорны
Гнёзды ладзяць на прасторы,
А звяры вандруюць смела
З Налібок да Вежы Белай.

Тут жывуць у ладзе, згодзе,
Ў гонар маючым народзе,
Са сваёю мовай, верай
І татары, і яўрэі,
І палякі, і літоўцы,
Беларусы… Ды бясконца
Пералік так можна весці
Пра багацце цуда-весяў
На межрэччы Панямоння,
Дзе жыву шчаслівы сёння.

…Гарадзенскі край радзімы,
Быццам маці, ты адзіны!


Рецензии
Цудоўна пра Гарадзеншчыну!!!З пажаданнямі радасці ад творчасці,

Ядвига Довнар   08.09.2017 22:51     Заявить о нарушении
Шаноўная Ядзвіга, вялікі Вам дзякуй! Так, калі ёсць радасць ад творчасці, тады творчасць б'е крыніцай. Хай жа і Ваша крыніца творчасці будзе з натхненнем. З павагай да Вас і вашай творчасці, Мікола.

Николай Пасеев   09.09.2017 08:44   Заявить о нарушении