Мой Гродна

Гарадзень. Гародня. Гродна…
Старажытны. Малады.
Ён, як бацька, сэрцу родны,
І як маці – дарагі.

Сведчаць мшэлыя паданні,
Што ад веку на мяжы,
Праз прыгнёт, выпрабаванні –
З храмаў не губляў крыжы.

У ім люд жыве спрадвеку
Добры, мужны, баявы.
Над сабой не сцерпіць здзеку
І ня схіліць галавы.

Працай шчырай і руплівай
Услаўляе горад свой,
Зберагае клапатліва
Грамадзянскі супакой.

Тут старых людзей шануюць,
Моладзь мае добры шлях,
Для жыцця дамы будуюць,
Лад у тых жыве дамах.

Так было і так хай будзе
На наступныя вякі,
Каб жылі шчасліва людзі –
Гарадзенцы, землякі.


Рецензии