Ты прыходзь да мяне

Ты прыходзь да мяне ў маім Снове,
узыйдзі басанож на амшалы ганак —
нездарма так дзёрзка і так паўднёва
палымнеў, як вусны твае, ранак!

Ты прыходзь у золак альбо ў спякоту,
бо я мушу вершы пісаць крывёю
ды хварэць смяротна на адзіноту,
пасярод стагоддзя заспеты ёю.

У здзічэлым парку трапеча лісце.
Наабапал дарогі красуюць нівы.
Агаліўшы іклы, бароняць выйсце
львы, якім я кудлаціў грывы.

Я сустрэў цябе менавіта тут вось,
дзе класічны фасад устаў на абцасы.
Як дарослыя кажуць, узнікла сувязь...
І тады было незлічона часу.

Колькі поўных было мне? Ці сем, ці восем.
Я стаяў крыху вышэй за падлогу.
Неўзабаве жнівень скаціўся ў восень,
і яна цягнулася надта доўга.

І з маіх цяпэрашніх, сталых лічбаў,
дзе віруюць заганы, буяюць хібы,
я да дому цябе, дарагая, клічу,
хай ён нават старая ўшчэнт сядзіба.

Праз бярозавы гай і густым калоссем
ты прыходзь з непасціжнай, як скон, далечы.
Назавіся імем ці проста — лёсам,
ад якога я болей ня буду бегчы.

Вось паклікаў цябе — і не так самотна.
І адразу ж усмешка хіне да твару,
бо радкі аб нізводным і незваротным
напісаліся так, як даўно мару.


Рецензии
Прыгожы верш, спадабаўся вельмі!

Алёна Кустовская   17.05.2017 12:38     Заявить о нарушении
Дзякуй. Беларуска ці проста пераклалі?)

Алексей Соломаха   17.05.2017 15:44   Заявить о нарушении
Наражзілася у' Беларусі. Размау'ляю трошкі, але не так добра як жадаю. Разумею жаж у'сё))

Алёна Кустовская   17.05.2017 16:22   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.