Успамiн

Добра у лiпеньскi сонечны дзень
У Бесядзi чыстай ногi змачыць.
I з асалодай у вербавы цень
На хвiлiнку прысесць адпачыць.
Паслухаць песеньку вады
На перакатах камянiстых.
I думкамi злятаць труды,
У край дзяцiнства,светлые,чысты.
Нырнуць у рамонкавае мора,
Там водаp мяты,медунiцы...
Удыхнуць бяскрайняга прастору-
Жывой вадою наталiцца.
Глядзець на белыя аблокi,
У сiнь бяздонную нябёс
На бераг Бесядзi высокi,
Што яркай квеценню парос.
Усё тут дорага i
мiла,
Як хмелем думкi запляло.
Тут басяком,калiсь,хадзiла
Па роснай сцежцы за сяло.
Дагэтуль пах дзяцiнства
снiцца.
Вясна у кiпенi садоу.
Яно мiльгнула блiскавiцай
I знiкла за чаргой гадоу.


Рецензии