Верасы

(тэкст песні)
У лясах Беларусі дзівоснай красы
На прЫканцы лета цвітуць верасы.
Прасціны ліловыя гойдае вецер
І водар гаючы разносіць па свеце.

У моры квяцістым купаюцца зёлкі,
Гуляюць з дажджамі ў любошчы вясёлкі,
Лісточкі праменнямі сонейка лашчыць,
А восені ткуць павуцінавы плашчык.

Лясныя, цудоўныя кветкі Радзімы!
Спляло нас дзяцінства ў вяночак адзіны.
Прыходзіце ў сны вы мае сярод ночы,
Бранзовыя, з бэзавых колерам, вочы.

У гэтых вачах - мне знаёмае неба,
Духмянае жыта ў акрайчыку хлеба,
Хмызняк малады – не пралазны, кудлаты.
Ды пах верасоў, што вяртае дахаты.

Квітнейце штогод, верасы-верасіны!
Будзіце крынічкі маіх успамінаў.
Я імі, як чыстай вадой, наталюся
І ў думках да родных мясцін прытулюся.
г. Мінск, 28. 12. 2016 г.


Рецензии