дзень дваццаць восьмы

Зноў ачнулася дзяўчынкай,
Зноў кранула шчакой,
Гэтай роднай павуцінкай -
Правяла сваёй рукой...
Абудзіла красаванне.
Нечуваную душу!
І пачуў, пазнаў жаданне.
У адказ зірнуў: "Прашу..."
Сакавітасць, смачнасць слова.
Непарыўнае асцё?
Ах, любоў... Палаюць - дровы?!
А не наша пачуццё?..
Не, шляхетная. Дзяўчынка,
Каб кранацца так шчакой,
Ты найроднай павуцінкай
Правяла спярша - рукой.


Рецензии