Шаблоны
Загнаныя ў рамкі сілкоў-забабонаў
Не ведаем волі і шчасця не бачым,
Мяркуем, што проста нам нельга іначай.
У рамках навязаных стэрыятыпаў
Глядзім, каб ніхто з гэтых рамак не выпаў.
Каб кожны – па пісаным некім законе,
Каб толькі радком або ў шчыльнай калоне…
Не змог каб ніхто ад натоўпу адбіцца
І птушкай да зорнага неба ўзвіцца.
Ідзём і не бачым наперадзе Свету,
Знішчаем сябе і Матулю-планету.
Не чуем, як трубяць высокія трубы
Што крочым у бездань, што крочым да згубы…
Свидетельство о публикации №116122708822
Юрий Боровицкий 18.11.2018 19:52 Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі вам за ўвагу!
І ўзаемна: няхай Муза і Натхненне, гэтыя дзве капрызныя дамы, не змогуць без вас жыць!)))
Светлана Быкова 18.11.2018 20:00 Заявить о нарушении