Ратуйце нашы душы
Ратуйце ад бяды,
Бо сэрца болем глушыць...
Хавацца? А куды?..
Ды i навошта бегчы?
Чаго ў жыццi чакаць?
Чым можна розум цешыць
Каб лёс не сапсаваць?
"... А сэрцы раунадушныя маўчаць..."
Ратуйце нашы душы
Ад жудасных замоў,
Няхай пачуюць вушы
Смех радасны iзноў.
Няхай бацькi навучаць
Кахаць i паважаць.
Дзяцей не пугай мучыць,
А з ласкай веды даць.
"...I некаму аб дзецях бедаваць..."
Ратуйце нашы душы,
Шануйце родны кут,
Любiце бор i пушчу,
Хацiнку, рэчку, куст.
Ды i нашчадкаў мове
Павiнны навучыць,
Аб кожным родным слове
Свой прыклад прылажыць.
"...Каму iм верыць? Як далей iм жыць?..."
Ратуйце нашы душы
Не трацiць, шыкаваць,
Не акалочваць грушы,
Вучыце працаваць.
I да зямлi прыладай
Так карыстацца ўмець,
Каб правiльнай парадай
Дапамагчы сумець.
"...Няцяжка iх жаданнi зразумець.."
Ратуйце нашы душы,
Не ад прыродных зол..
Ад чалавечай глушы...
Ад чалавечых слоў...
Хутчэй шукайце выйсце,
Шукайце з года ў год,
Каб пераможны ўвыссе
Развiўся сцяг свабод.
"...А моладзь - наш народ..."
Па Пiмену Панчанке "Ратуйце нашы душы"
15.01.2004
Свидетельство о публикации №116122711296