Пераклады на беларускi язык

Поўнач. Вось ужо поўнач.
І цені ў доме цяпер не ўспомняць
Былых падзеяў і дзён наступных -
Усё ў мінулым.
 
Поўнач. Халодны подых
Разбітых шыбаў душу не грэе
А толькі вые, ды мне ўсё роўна
Мне трохі лепей.
 
Вочы  я ўзніму да святла ўгару,
Вочы я ўзніму і адказ знайду.
Шлях падыйдзе мой раптам да канца,
І тады прыйду да Свайго Айца.

Ранак. Вось ужо ранак.
І дзверы насцеж бліжэй да сонца.
Вось крок зрабіў я святлу насустрач
Далей ад цемры.
 
З дробных рэштак я збіраю
Цень разбуранай надзеі
І з нябыту ажываю
Да жыцця, што не змарнее!



Табе пяю я

Табе пяю я,
Табе служу я
І быць з Табой заўжды хачу.

З усім мінулым
І з тым, што будзе,
Жыццё Табе я аддаю.


Ты – мой Бог, 
Ты – мой Цар!
Мяне ўзнясеш
Праз цені хмар
На неба, дзе
Абшар святла,
Дзе слёз няма,
Пакут няма…
 

Маё жаданне -
Расці ў спазнанні
Цябе, мой Госпад, больш за ўсё.

Хай свет пачуе,
Што так люблю я,
Цябе, мой Бог, маё жыццё.



Ісус, мой Бог

Ісус, мой Бог, святло ў імгле,
Ісус, Ты так патрэбен мне,
І я навек з  Табою быць хачу!
 
Ты дар дароў даў, Ойча, мне:
Аддаў Ты Сына за мой грэх -
Навек Табе жыццё я прысвячу.

Вечнасць Ты для мяне збярог.
Веру: Ты са мной, мой Бог.
Неба клікае дамоў …
 
Горад бачу я святы
І тых, хто дайшоў туды.
Неба вабіць зноў і зноў…

Тым днём Цябе пабачу я,
Ісус, мой Цар, любоў мая,
Бо я навек Табе цяпер служу.




ЗНАК…

Ты стаіш на краі
І маўчыш, каб не выдаць болю,
Каб убачыць неба,
А на небе знак...

Прыгадай дзён журботных летапіс,
Дзе адна надзея
Сугравала сэрца:
Будзе ў небе знак.

Вось і ён,
Што чакаў доўга я.
Зорка, што ярчэй за ясны дзень
Гэта мой знак, гэта мой знак.

Ты за зоркай ідзеш
Па дарозе ў мястэчка,
Знойдзеш там іншы свет,
Гэта добры знак.

І, паводле прароцтва,
У свет прыйшоў Божы Сын
І прыняў пакаранне
Свету на Сябе...


Рецензии