Беларусь ты мая дарагая!
Cярод мараў дзяцінства - язмін.
Ты, як маці дзяцей, нас яднаеш,
Найласкавейшая з краін.
Ты - жывая, без скону, крыніца,
Жыццядайнасці нашай рака.
Мне б удосталь табой наталіцца,
Гукам роднага слова, радка.
Падужэць ад жытнёвага хлеба,
Выпіць з матчыных рук сырадой.
Смак палёту дае толькі неба,
І вось толькі Радзіма - спакой.
Свидетельство о публикации №116122103549
З павагай.
Людміла.
Людмила Воронова Супрун 23.12.2016 11:56 Заявить о нарушении