дзень дваццаты

Недзе там, ля белай вежы,
Пасярэдзіне снягоў,
Правяла любоў нам межы
Нез'яднаных берагоў.
Я і Ты - як гэта дзіўна,
Як нязвыкла разумець!..
Снег ці дождж - так пераліўна,
Ды не гожа, каб сагрэць...
А тады - твая усмешка -
Подых сонца, дар жыцця!
Толькі ё, дзе шчасце, спешка.
І ёсць бляскі пачуцця...
Я цябе мілую, здымак, -
Памяць мілых, гожых дзён.
Ён ад снежаньскага дыму
Няньчыць мрою, няньчыць сон!


Рецензии