Кастрычнiк i лiстапад

Вымалёўвае крок лістапада
Сілуэты далёкіх падзей.
Разам с бурай ідзе наша свята,
Разам с восенню жоўтай ідзе.


Ветрык гоніць маркотную восень
І пануры зацягнуты час.
Лісце з дрэваў ляце, як матросы
Па пляцоўцы на Зімні палац.


Лістапад, такі цяжкі і лёккі,
За багнет ад вінтоўкі вастрэй,
У ім кастрычніка подых далёкі
І “Аўроры” раскацісты стрэл.


Як жыццё, што імкнецца наладзіць
Той эпохі балючы порыў,
Сонца кроплі гараць у лістападзе
Ў плямах цёмнай працоўнай крыві.


Шчасця іншага нам не пазычыць,
Долі нашай у нас не адняць.
Гулкім рэхам нясецца кастрычнік
Папярэдзіць сабой лістапад.


Рецензии