Родны край

Эх, скручу я дудку
Ды пайду да гаю.
Сяду на прыгорку
Ды на ей зайграю.
Зашумяць бярозы
Зразумеўшы песню,
Заківаюць травы,
Нібы ўваскрэснуць.
Надвячоркам сонца
Пазалоціць неба
І запахне лета
Водарамі хлеба.
Хутка прыйдзе ночка
І падорыць тайны:
Зорачкі-званочкі
Ды месячык файны.
Стане лёгка-легка
У мяне на сэрцы.
Ты ляці, далека,
Песенька па свеце.


Рецензии