11, 12, 2016

Гляджу на сквер з акна і думаю пра кепскі свой характар...Не бачу сцежак я , наскрозь бо тратуары... тратуары . А мара іншая была... каб босымі нагамі пачапаць улева , уперад ці направа ... Чаму не маю права марыць я ? Здзяйсняць такую простую ў пранізлівасьці мару ? Перашкаджае хто? Той дзед Піхто, што мае прозвішча , імя. Пранізаны наш сквер не камянямі, нават. Падазраю , што з-пад Чарнобыля пясок. Бо плітку тут штогод мяняюць. Таму сумую, спадарства. Чакаю ўсё. Чакаю. Бабулін асабісты выган успамінаю. Дзе суханожкі на вячэру я збіраю ці шампіньён які , што каралём у кошыку старым як быццам выглядае. Баюся, не дарма ... палохае мяне ўсё ж вайна


Рецензии