Адзiнай
Я хутка крочу да цябе адзінай.
Зіхцяць лілеяў твары на вадзе --
Адлічваюць жыццёвыя гадзіны.
Любоў квітнее ў сэрцы, бы вясна,
Што выйшла красавацца на дарогу.
Яна ўспаміны ў сэрца прынясла
І засланіла квеценню трывогу.
На сэрцы радасць, шчасце, і спакой
Ад пацалункаў і пагляду любай.
Зірні мне ў твар і думкі супакой,
Каб першая любоў не стала згубай.
Каб кожны дзень, што дорыць мне жыццё
Імя тваё шаптаў пад час сустрэчы.
Каб не пагас распалены касцёр
Шчаслівых сэрцаў у вясновы вечар.
Свидетельство о публикации №116121009937