Змяя

Навошта марыць нам з табою, чалавеча?
Навошта цуды зроблены для нас?
Бо колькі ўжо жыву я – усё нявечна,
Хоць тут у першы і апошні раз.

Зірні на зоркі – мы ім не патрэбны.
Усе твае лекі болей не твае.
Чыё паветра і той месяц срэбны?
Ніхто табе адказу не дае.

Рабіць што будзем, ты шапні на вуха.
Кіўну ў адказ табе на добры знак.
Але ў галаве ў нас завіруха,
Якая не ўгамоніцца ніяк.

Чаго сумуеш? Надта ўсё складана?
Крывыя погляды не радуюць цябе?
Толькі таму, што не зачараваны.
Бо надта злосны хтось унутры жыве.

І гэта сіла нават не вядзьмарства.
Гэта тваё ўнутранае я,
Сугучнае смярдзючаму нахабству.
А злосны хтось, вядома, што змяя.


Рецензии