Маци мая - Беларусь

Раніцай устану яшчэ да світання,
Гоманам птушкі абудзяць мяне,
Зорка падміргне на развітанне,
Босым, бадзёрым пайду па расе.

Прыпеу:
Выйду прайсціся ў ружовым усходзе,
Краем радзімым якім ганаруся,
Бачыць, як ходзіць у палей карагодзе
Любая Маці мая – Беларусь.

Прыпеў.

Складна ў сукенцы яна васільковой,
У жытнім палетку збірае махры,
Тут гаспадыняй  снуе  паспяховай,
У поле бульбяным згартае бурты.

Прыпеў

Вось заплятае ў палетку пшанічным,
Золатам косы трымая ў стагі,
Песня пальецца вадою крынічнай,
Сумам у небе гукнуць журавы.

Прыпеў.

Пойдзе далей пакланіцца магілам,
Тым дзе сыночкі ў вайну поляглі,
Ціха подыдзе з малітваю-гімнам:
Вечная памяць, вам, дзеткі зямлі!

Прыпеў.


Рецензии
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.