Санет

§ 16 §


"Дзень добры" цнатлівае шаптала,
Інтуітыўна разгойдала мяжу, -
І вось я зноў санет табе вяжу
З бліскучых слоў! На свеце іх замала!

Жалейка сэрца скрыпкаю зайграла.
Праз радасць думкі, памяць вяжу.
Хай словы шэпчуць бачнае, - сяджу
Мелодыяй, што некалі гучала...

Адчуй мяне - хвіля панавання.
Цябе майструе ветразь без маны,
Хараство найпраўднае кахання!

Тын стаіць. Пячаткаю вясны.
Шугаюць рухі першага спаткання, -
Досведам абуджаныя сны!


Рецензии