Круговорот

     Кругаварот
       
Застыла прырода ў чаканні   
Халоднай і снежнай зімы.      
У восеньскім сумным маўчанні
Тугу адчуваем і мы.

Вясною зямля ажывае,
Нас радуе зноў хараством,
У яркім квітнеючым маі
Напоўняцца сэрцы цяплом.

Нас радуе звонкае лета,
Чарніцы, грыбы, сенажаць,
Жытнёвы прыгожы палетак,
У сініх валошках мяжа.

І вось гаспадыняю восень,
Прырода ў чаканні ізноў,
Далоў пазалоту і просінь—
Свой круг пачынае наноў.

Ад думкі на сэрцы шчымліва:
Бягуць нашы дні і гады,
То весела і зіхатліва,
То поўныя смутку, нуды.

2004 год
здымак з інтэрнэта
дзякуй аўтару

Застыла природа в ожидании холодной и снежной зимы. В осеннем грустном молчании печаль чувствуем и мы. Весною земля оживает, нас радует снова красотой. В ярком цветущем мае наполнятся сердца теплом. Нас радует звонкое лето, черника, грибы, сенокос. Красивое ржаное поле в васильках. И вот хозяйкою осень, природа опять в ожидании. Долой позолоту и просинь, свой круг начинает по-новому. От мысли на сердце ноет: бегут наши дни и года, то весело и ярко, то полные печали и грусти.

Нина Ковальчук


Рецензии