Из сказки Новогодние приключения Маруси

НАВАГОДНІЯ ПРЫГОДЫ МАРУСІ
Следует читать только в оригинале,
на белорусском языке.
Для этого пожалуйста
наведите курсор, вверху "показать оригинал"!!!

***
Не думай, не старайся думаць, дзетухна, –
І будзе не жыццё, а проста рай.
А кожны верабей сваё знай веццейка,
Пабольш маўчы і рот не разяўляй,

Каб галавы не скласці найадзінае
Ў далёкім полі, на чужой зямлі.
Так-так, не задавай пытанняў, дзетухна,
Каб без прыгодаў дні твае прайшлі.

Той, хто змаўчыць, той смачна паабедае
І будзе спаць спакойна, ціха жыць,
А той, хто шмат пра ўсё на свеце ведае,
Той рызыкуе хуценька згубіць

Пашану і пасады ўсемагчымыя.
Хто мае рукі, да сябе грабе…

***
Парады Вашы – проста немагчымыя,
Пакіньце, калі ласка, іх сабе!
Хто Вас вучыў махлярству бессэнсоўнаму?
Хто Вас вучыў палохаць уначы?
Бо ўсё, што Вы сказалі, – глупства поўнае,
Не трэба нас палохаць абы-чым.

***
Мой зварот да Вашае Высокасці:
Ну і што з таго, што новы дзень?
Што намдзён нязлічаныя колькасці,
Калі ўсё аднойчы знікне ў цень?

Ну і што з таго, што мы не помнім іх,
Гэтых дзён, – мінуў пачуццяў шквал.
Мы складзём пра вас салодкі новы верш –
Оду! Прысвячэнне! Мадрыгал!

Мой зварот да Вашае Высокасці:
Што, нам Новы год? Нам радасць дня?
Вы – наш Новы год! Вы – геній творчасці!
Вы – сумленне, розум, дабрыня!

***
О, калі б ніколі не хварэць,
Як бы жыць лягчэй на свеце стала.
Толькі дурань можа захацець,
Каб балела сэрца, не спявала.

Калі б можна век усё цярпець,
Мы б няволю у сабе насілі.
Ды навошта: можна жыць і пець
І служыць Дабру й Святлу штохвілі.

А таму і радуйся заўжды
Раніцы, і сонейку, і небу.
Не жадаю болю і бяды,
А спяваю ўсім, хто зведаў беды,

Песню ветру ў мройлівай цішы
Ўсёю сілай голасу і сэрца.
Аддаю цяпло сваёй душы,
Каб у сцюжу ўсе маглі сагрэцца.

***
Гэта жыццё зразумееш тады,
Як сваёй чулай душою,
Сэрцам сваім адвядзеш ад бяды,
Што не бывае чужою.

Гора людское – яно не адно,
Толькі б дружылі дзеці.
Боль – ён не зорка, яго не відно,
А колькі яго на свеце!

Кожнай слязінкі гаручую соль,
Кожнага крыку маленне
Вазьмі, маё сэрца, вазьмі ўвесь боль,
Каб навучыцца ўменню

Зло пакараць, свой суняць парыў,
Верыць, што не дарма.
Шэпат стагоддзяў нам паўтарыў:
“Бедаў чужых няма”.

Веру пранесці з сабой, як уздых, –
Гэта наказ для нас.
Наша жыццё – як кароткі міг,
Ды пераможа час

Той, хто сярод мітусні без надзей,
Хоць навакол зіма,
Сэрца, як свечку, нясе да людзей, –
Бедаў чужых няма!


***
Светлая паэзія – малітва!
Міг жыцця кароткі – блаславі!
Толькі ў ім – любоў, спакой і бітва,
Бітва супраць гневу Нелюбві.

І зіма, і восень – падарунак.
Будзем помніць гэта я і ты.
Свет навокал – нібы пацалунак,
Незабыўны, велічны, святы.

Хай гады праносяцца, як бітва,
Беражы, любі свой родны край!
Помні, што паэзія – малітва,
І жыццё усмешкаю вітай!

Пераклад на беларускую мову Міколы Шабовіча.


Рецензии