Гадзіннік б’е. Сярэдзіна ўжо ночы.
У хаце ўсё відаць, нібы ўдзень.
Глядзіць мне поўня праз акно ў вочы,
Кранае твар святла яе прамень.
Чамусь не спіцца гэткай ноччу белай.
Я небам заварожаная зноў.
Любуюся, там зорачкі нясмела
Мігцяць, згараюць, ўспыхваюць наноў.
І думкі, як абрыўкі сноў мільгаюць,
Мо да нябёс сплываюць дні, гады?
Напэўна, таму зоркі й патухаюць,
Што вабіць поўні нас святло заўжды.
2004 год
здымак з інтэрнэта
дзякуй аўтару
Бьют часы. Уже средина ночи. В доме всё видно, как будто днём. Смотрит мне луна через окно в глаза, касается лица луч её света. Почему-то не спится такой ночью белой. Я небом очарованная опять. Любуюсь, там звёздочки несмело мигают, сгорают, вспыхивают по-новому. И мысли, как обрывки снов мелькают, Может до небес сплывают дни, года? Наверное, потому звёзды и потухают, что манит нас луны свет всегда.
Прыемна пачуць добрыя словы ад суайчынніка. Мяне намінавалі на конкурс "Поэт года 2016" за рускамоўныя вершы. Яны ў самым пачатку, крыху больш за 6 дзесяткаў. Удзячна за гэта рэдакцыйнай камісіі, калі шчыра, гэта было для мяне прыемнай нечаканасцю.
Не ведаю, але і грошай лішніх у мяне няма, таму я нічога і не аплачваю. Усё ідзе, як ідзе...ёсць чытачы і я ім вельмі ўдзячна, няхай іх і не такая вялікая колькасць, як у іншых аўтараў, але ж я і не лічу сябе такой ужо Вялікай Паэткай.
проста вы заплацице за тое што вашы вершы будуць выданы на(прыклад)568 старонцы 5 тома вершау альманаха.....цяпер пытанне...хто и кали прачытае вашы вершы на гэтай старонцы у 5 томе?нихто и николи апроч вас....вось и атрымоуваецца што гэта проста выманьванне грошай....лепш спулкавацца з нейкими паэтами Беларуси каб было танней и выдаць агульную книжку....
Дзякуй, Уладзімір, растлумачыў... У 2005 годзе, работнікамі бібліятэчнага маркетынгу нашых Ганцавіч, была выдадзена мая кніжачка вершаў "Летуценніца", выдалі б і другую, трэцюю, калі б папрасіла, таму што адносяцца да маёй паэзіі прыхільна, але я навучылася друкаваць і мне не хочацца надакучваць людзям. Дарэчы кніжку мне выдалі зусім бясплатна.
Гэта было яшчэ ў 2005 годзе. Жанчыны з раённай бібліятэкі звярнуліся за невялікай грашовай дапамогай у выканаўчы камітэт маёй вёскі, да мясцовых прадпрымальнікаў. Выдалі прыкладна сотню кніжачак, мне далі бясплатна з дзесятак штук, астатнія купілі госці на прэзентацыі зборніка. Потым за выручаныя грошы яшчэ выдавалі і прадавалі. Так выпусцілі ўжо зборнікі некалькіх мясцовых паэтаў.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.