Замак

Ты жывеш у горадзе зімы
У цудоўным непрыступным замку,
Сярод вечнай важкай чысціні,
Ты заўсёды ў настроі зранку.

Позірк твой залежаць ад вятроў!
Кожны крок ацэньваюць сцюжы.
Глухаманню ледзяных бароў
Інеем вандруеш калючым...

Столькі дзён імкнуўся да цябе!
Колькі год не заўважаў лета!..
А прыйду - не пусцяць зноў мяне.
Разумееш, з іншага свету.


Рецензии