Равнодушие

            Раўнадушша               

Што можа быць больш крыўдным і балючым,
Чым раўнадушша блізкіх нам людзей.
Непараўнальны шчодрасць слоў гаючых
І чэрствасць--без цяпла душы, надзей.

Нам дастаткова слова альбо фразы,
Каб свет пабляк ці зноў для нас расцвіў.
Мы чуйна адклікаемся адразу
На шчырасць слоў і сквапнасці парыў.

Нам хочацца, каб ўсё было прыгожа,
Каб песціў лёс і ліўся мёд ракой,
Ды не хапае часам такту, можа,
І бурым мір сваёю мы рукой.

А потым плачам, скардзімся, гаруем
Замест таго, каб заглянуць у твар
Людзей нам блізкіх, чый спакой руйнуем
І аднімаем крылы іхніх мар.

2003 год
малюнак з інтэрнэта


Рецензии