Зноў спрабую я ў думках сталярку ўсю разам сабраць.
А зрабіў яе тата за век свой жыццёвы нямала.
Ў аканіцах-карунках вясковыя хаты стаяць,
І ад іх хараства нават сонейка ў шыбах зайграла.
Ў юбілейныя дні віншаванняў заўсёды багата,
Будней многа, а свята ў жыцці адзін міг.
Таму лепей за нас скажуцьвокны, што ставіў наш тата,
Цяпло рук яго, ведаю, будзе заўсёды на іх.
Якая Вы малайчына!Дзякуй Вам, што не звбаваеце беларускую мову.Калiпачытаеце водгукi на мае беларускiя вершы, то знойдзiце там водгукi з Амерыкi.Так чалавек успрымае нашу Беларусь.С падзякай i дабром,
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.