Душа поэта

      Душа паэта

Не ў ладах я сама з сабою.      
Супакоіцца чым- не знаю.
Не знаходзіць душа спакою,
Я на волю яе адпускаю.

Ды не хоча яна пакінуць
Мяне з гэткім адчаем-сумам,
Кажа: ”Беды-нягоды мінуць
І настане час лепшым думам”.

Абураецца: ”Як жа гэта
Быць бяздушнаю захацела,
І дзе бачыла ты паэта,
Без душы ў якога цела?”

2002 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии
Мінакі ёсць без душ і твараў, але няма сярод іх паэтаў...

Дзякуй Вам за вершы, за мову.

Андрей Ястремский   22.11.2016 10:39     Заявить о нарушении
І Вам, Андрэй, дзякуй за тое, што чытаеце мае вершы. А мова, яна ж мая раднюсенькая.

Нина Ковальчук   22.11.2016 11:17   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.