Смачна есцi!

На стале, здаецца, пуста...
Стыне бульба, скварка стыне,
Покуль квашанай капусты       
Не паставіць гаспадыня.      
Ах, капустачка, капустка!
А ў капусце — журавінкі!
Смачна-соладка і хрустка!
Аж цякуць у госця слінкі!
***
Запрашаю на бліны,
Ох і смачныя ж яны!
Пульхныя, бы пірагі!
З'еж, папросіш і другі!
Тоўстыя , румяныя!
Хочаш, са смятанаю,
Можна з мёдам — выбірай.
А з мачанкай — проста рай!
***
Вось вам мяса! У гаршчочку!
Пакладзеш яго за шчочку -
І растане! Смачна, люба!
Мякка - з'есць яго й бяззубы!
***
Ды якая слава мясу,
Як на стол не ставяць квасу!
Без кваску няма бяседы,
Ні вячэры, ні абеду.
Чым запіць бліны й каўбасы?
Беларускім хлебным квасам!
***
Налятай на перапечкі!
Цёпленькія, толькі з печкі!
Нос казычуць смачным духам.
Не адцягнеш і за вуха!
З тваражком сваім, вясковым.
Еш, смакуй і будзь здаровым!
***
Да закусак ёсць і пляшка!
Ды й сакрэт у пляшкі ёсць:
Перакуліць чарку госць -
І пайшоў бы ў скок! Ды... цяжка!         
Ногі... бы звязаў — хоць плач! -      
Наш мясцовы «спатыкач»!


Смачна есці(бел.) - приятного аппетита

Написано для какого-то мероприятия, то ли выставки, то ли конкурса по просьбе знакомой)))


Рецензии
Ай, якая смаката!
Асалода для душы!
Гэтак есці — і да ста
можна жыць і не тужыць.

І для цела — "мілацень"!
Так і просіцца ў раток!
Пад'ясі — і сумны дзень
пасвятлее, далібог.

Лаззаро   25.11.2016 10:15     Заявить о нарушении
Клаўдзія Сямёнаўна, дарагая! Гэта— штосьці... "Смачныя" радкі, вартыя скарбніцы беларускай паэзіі. Веру, што добры ветрык падхопіць іх і разнясе па ўсім свецеф

Лаззаро   25.11.2016 10:19   Заявить о нарушении
Ага, я ўжо чую, капустай запахла, з папутным ветрыкам!))) Усміхаюся))) Дзякую Вам, Лаззара, за добрыя словы! А і праўда ж, "Пад'ясі — і сумны дзень
пасвятлее, далібог." Дай Бог, каб у нас на стале былі і бліны, і да бліноў)))

Клавдия Семеновна   25.11.2016 20:45   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.