Деревня моя

              Вёска мая             

Знаю, дзесьці ёсць многа прыгожых краёў незабыўных,
З імі сэрцы людскія заўсёды былі непарыўны.
Для мяне ж няма лепей Хатыніч ваколіц знаёмых,
Я люблю сваю вёску і ўзімку, і ў кветках вясновых.

Вёска мая--непаўторны мой край,
Для душы і для сэрца адзіны.
Вёска мая, з табой радасць дзялю і адчай
І ўзлётаў хвіліны.
Вёска мая--летуценняў калыска,
Юначых надзей і жаданняў,
Вёска мая, ты заўсёды, як маці,
Чакаеш сустрэч--не расстанняў.

Колькі буду хадзіць па зямлі тваёй любай, жаданай,
Знаю, буду заўсёды сваёй, а не госцяй нязванай.
Знаю, тут і прывецяць, і скажуць мне добрае слова,
Песняй ў сэрцы жыве твая блізкая, родная мова.

Вёска мая--непаўторны мой край,
Для душы і для сэрца адзіны.
Вёска мая, з табой радасць дзялю і адчай
І ўзлётаў хвіліны.
Вёска мая--летуценняў калыска,
Юначых надзей і жаданняў,
Вёска мая, ты заўсёды, як маці,
Чакаеш сустрэч--не расстанняў.


2001 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии