Грусть по малой родине

    Сум па малой радзіме         
        (маёй свекрыві
    Фене Аляксандраўне)

Старэйшы ў Мінску мае сын куток,
Дачцэ шле маці пісьмы ва Украіну.
З траіх дзяцей малодшанькі сынок
Сваёй зямлі не здрадзіў, не пакінуў.

Змірылася. Даўно так павялося,
Што кожны мае права жыць, дзе хоча.
Пратоптваць сцежку ў людзі давялося
І ёй самой з сям"і яе сірочай.

Даўно б ужо пакінула сяло,
Бо і ў яе радзіма ёсць на свеце.
Сюды калісь замужжа прывяло,
Ды муж памёр, раз’ехаліся дзеці.

Гаворыць маці (смутак у вачах):
"Так хочацца туды, дзе пупавіна,
Так многа успамінаў па начах...
Але ж і тут мой дом, сям"я тут сына".

На Ганцаўшчыне болей пражыла,
Ды Нёмана ёй сняцца берагі--
Куток свой родны ў сэрцы зберагла,
Да скону дзён ён самы дарагі.

2001 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии