Так не гляди

          Так не глядзі               

Лаўлю ізноў я позірк твой адчайны,   
Ды ў сэрцы месца для цябе няма.
То быў юнацтва эпізод звычайны,
Які дасюль ты не забыў дарма.

Не ведаю, хто болей вінаваты,
Ды толькі склаўся лёс у нас такі.
Ішоў так доўга да маёй ты хаты,
А трэба было—сцежкай, напрасткі.

Цябе ўжо мае вокны не сагрэюць,
З каханым шлях жыццёвы я дзялю,
Ды вусны пры сустрэчы зноў нямеюць,
“Так не глядзі”,--у думках я малю.

Няўжо пакут сумлення мне жадаеш,
Але ж віны не адчуваю я.
Ідуць гады, на іх ты не зважаеш,
Забыўшыся, што я ўжо не твая.

1998 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии