Вiктар Шацiла. Зернейка

У моры прывідных вачэй,
Дзе абыякавасць на тварах,
Сонца - зернейка ў хмарах:
Сыходзіць дзень сярод начэй!..
І думкі дыхаюць ярчэй.
Вакенцам свецяцца, у марах
На моры прывідных вачэй,
Дзе абыякавасць на тварах!..
Заззяй! змілуй! палай - хутчэй.
Закаласі! і на пачварах...
Сыходзь, як дзень, сярод начэй.
О! сонца, - зернейка ў хмарах!


Рецензии