Первой учительнице

Алене Іванаўне Лятун               
(першай настаўніцы)

Дзесяцігоддзі з той пары прайшлі,
Як жнівеньскім лагодным, цёплым ранкам
Да хаты дзве дзяўчыны падышлі
І запыталі весела на ганку:

“Ці тут жыве дзяўчо сямі гадоў?
Пара ёй, пэўна, у школу ўжо збірацца…”
--І кліча маці: ”Нінка.Дзе ты зноў?
Цябе ніколі ў час не дагукацца”.

Збянтэжаная, выйшла я да іх
І сарамліва апусціла вочы.
--Ну, выбірай каго вось з нас дваіх,
К якой у клас ты запісацца хочаш?”

Зірнула я:жартуюць, а ці не,
Глядзяць сур”ёзна, а ў вачах—смяшынкі.
Ну, пэўна ж, пацяшаюцца  з мяне,
Вясковай, басаногае дзяўчынкі.

--Вось гэтая. Напэўна, прыгажэй,--
Я смела ткнула пальцам ёй у грудзі.
“Але ж—і добра. Падыдзі бліжэй,
Цяпер з табой знаёміцца мы будзем”.

Так з першаю настаўніцай маёй
Сустрэлася на бацькавым я ганку.
…І першынца вяла таксама к ёй
Па волі лёсу вераснёўскім ранкам.

1994 год
малюнак з інтэрнэта


Рецензии