И. Анненский. Снег

Узлюбіў бы зіму,
Ды на плечы цяжар...
Ад яго нат дыму
Не ўзняцца да хмар.

Гэта рэзанне ліній,
Гэты скрыпам палёт,
Гэты скуты сіні,
Заплаканы лёд!

Ды люблю занямелы
Ад завоблачных уцех -
То ўспыхамі белы,
А то бэзавы снег...

І асабліва топлены,
Калі з неба падгон
Ён асыпіцца стомлены
На слізготкі адхон,

Быццам статкі ў тумане
Бязгрэшныя сны -
На няцерпным скрыжаванні
Залёту вясны.



(1855~1909)


Рецензии