М. Ю. Лермонтов. Малiтва

Я, Маці Боская, сёння з малітваю
Перад тваім вобразам, яркім ззянем,
Не аб ратунку, не перад бітваю,
Не з падзякай ці пакаяннем,

Не за сваю малю душу пустэльную,
За душу вандраўніка ў свеце бязроднага;
А заручыць хачу дзеву цэльную
Цёплай заступніцы света сцюдзёнага.

Атулі шчасцем душу вартую,
Дай ёй падарожных, поўных увагі,
Маладосць светлую, старасць удзячную,
Сэрцу нязлобнаму спашлі не знявагі.

Дзень ці наблізіцца часу развітальнаму
Раніцай шумлівай, уначы безгалосай -
Ты анёлу адведаць памінальнаму
Дай лепшае ружы душы прыгожай.



(1814~1841)


Рецензии