Трывожная самота

Далёка ад роднага дома,
Знаёмых, сяброў і людзей,
Пакутуючы ад лагоднага жніўня
Прасіў у цябе я: "Прыйдзі".

Адзінота нібы катаванне,
Ніколі ніхто не прылашчыць,
І няма святла ды прызнання,
Мая доля шчасце знішчае.

Я колькі гадоў цябе клікаў,
І колькі гадоў знемагаў.
Рок змучыў, дабіў, пакараў,
Спадзяваўся. Песціў. Чакаў.

Але мы не памрэм візаві.
Да паэта ніколі не прыйдзеш...
А сэрца разбітае зноў у крыві,
Аддаў найжорсткі плацёж.

Я слёзы ліў! Я маліўся!
Аднак ты не зайшла ў пакой ...
Але ты, дарагая, спазнілась.
Твой твар не пагладжу рукой...

Я стаў вар'яцкім паэтам
Без цябе не магу я лятаць.
Спадзяюся, мы будзем дуэтам,
Адзін аднаму на вуха шаптаць.

Далёка ад роднага дома,
Знаёмых, сяброў і людзей,
Пакутуючы ад лагоднага жніўня
Прасіў у цябе я: "Прыйдзі"...

05.11.2016


Рецензии