Улетку
вочкамі валошак,
І спявае неба
песняй жаўрука,
Ды люляе лета
камароў і мошак,
Гушкае рамонкі
ветрыка рука.
Расквітнела бульба,
пахнуць кроп і мята,
Зноў пускае хмарка
шчодрую слязу.
Распаліўшы лазню,
на надворку бацька
ў кошыкі сплятае
гнуткую лазу.
Чырванеюць вішні,
пчолкі гудуць роем,
Ды клякоча бусел
зранку ў гняздзе.
Маці нас частуе
хлебам з сырадоем,
Ціхую размову
пра жыццё вядзе…
Свидетельство о публикации №116110811467