Пераборы

-Гумарэска-

Выбірала маці сыну
Ў жонкі добрую дзяўчыну:
Мела каб кватэру, дачу,
Ды машыну, а не клячу,
Каб прыгожаю была,
Каб свякроўку берагла,
Не піла і не курыла,
Ды сыночка не піліла.

А сынок той не аднойчы
Бегаў да суседскай дочкі-
Без даляраў і без дачы,
Ды характар - клад, няйначай.
- Не! - сказала маці,- што ты?!
У яе – старыя боты,
Усяго адна спадніца…
Не дазволю ажаніцца!

Маці сыну памяшала,
І нявесту адагнала.
Хоць паўвека пражыла,
Неразумнаю была.
І застаўся той хлапец
Не хадзіўшы пад вянец.

Пад вянец пайшла суседка,
І красуецца, як кветка:
І спадніцу памяняла,
І машыну ўжо прыдбала.
А галоўнае ў іх – згода,
Зведаў брод – ідзі і ў воду.
Дваіх дзетачак гадуе,
Жыве добра, не бядуе.
Паважае і свякроўку –
Колькі выйшла з яе толку!

Зажурыўся сын, ды й матка,
Але час – не ў дзірцы латка.
Тут ужо не адарвеш,
Ды па-новай не прыш’еш.
Кажуць жа  - за пераборы
Падкідае чорт аборы.
Ажаніцца ён бы рад,
Ды няма такіх дзяўчат.

Маці доўга гаравала,
Потым сыну так сказала:
-Каб было ў хаце шчасце,
Трэба не адно багацце!
Я яшчэ хачу дадаці:
Не заўсёды ўлазце, маці!
Дзетак цяжка гадаваць,
Жыццё лёгка сапсаваць!


Рецензии