С. Носов. Я не буду пiць вiна твайго, Марыйка

Я не буду піць віна твайго, Марыйка,
Я не буду глядзець на рукі,
Наліваючыя са жбана.
Іначай я ахмялею.
Іначай я засумую,
Думаючы аб магчымасці падоўжыць
Імгненне на шчасце.
Я звыкся чакаць.
Чакаць, калі наспее хурма.
Калі ўздумае злятаць долу.
Аднойчы раніцай я выйду
Збіраць яе.
Я не жыву тым, што ёсць,
Я чакаю таго, чаго няма.



© Сергей Носов
© Виктор Шатило


Рецензии