Свет - пазалоты

Свет - пазалоты.
Млявы. Празрысты.
Звонкасць лістоты,
Вецер віхрысты.
Важкая срэбра
Травы схіляе:
"Сонца не трэба!"
Кветкі матляе...
Позніцца радасць.
Пасыпана долу.
Тонкасць, ладнасць
Думкай у голаў.
Цыбатыя сцежкі.
Лугі праліўныя...
Дымяцца паўмежкі,
Як пожні, начныя...
Ліпне скрозь вільга.
Спеклася спёка.
А холад замільгаў
Блакітам. Далёка.


Рецензии