Зака ХАНА сць

Раззлаваная
разлаваная
разламаная
зламаная
пісьманоска.

разарваная на асобныя
сказы,
словы,
літары

коска

крокпі, двукроп'е, шматкроп'е,
дужкі,  двукоссі

працяжнік

навала завітушак
праз навалку з
навалачы,
навальніцы,
навалы.

Паабіраны
увабраны
падраны
абабраны
забраны
абраны
праз рабунак
раброн.

лісты, хворыя
на рабуху гукаў,
схаваныя пад левым
першым рабром.

Спрадвечна
супярэчны
стрыечны
спрэчны
пешы-сустрэчны

падчас сустрэчы
дакладвае да пісьманоскі
дакладныя склады
зніклыя ў ніклых чарнілах,
збітых у плювіяльныя плямы.

Незнарок
нежыццёвы
нейк
незнаёмы

неістотным з'яўленнем
зачынае лаўленне
шклення
спалення
тлення
(чаго?)
маўлення
мыслення
уяўлення
(якога?)
ваблення,
ажыўленага
з'яўленнем
расчулення
(каго?)

адрас
а
т
кі.


Рецензии