У кожнага з нас свая Беларусь

"Каждый выбирает для себя
Женщину, религию, дорогу.
Дьяволу служить или пророку -
Каждый выбирает для себя." (Юрий Левитанский)



У кожнага з нас свая Беларусь,
Як маці з адметнасцю рыс,
Складаецца з мноства Сафіяў, Марусь,
Аленаў, Настуль і Ларыс.

У кожнага з нас характар, пагляд
Такі непадобны, як край,
Што сэрца кранае вяртаннем назад,
Як быццам гасцінец у рай.

Не злуйся браток. А што нам дзяліць?
Належым мы кожны сабе...
Жыццё гэта - смага, што не наталіць,
Як родны куток у табе...


Рецензии
Айчына - яна ў сэрцы кожнага...

Артур Грей Эсквайр   20.10.2016 20:27     Заявить о нарушении
Я згодна з Вамі, Артур, аб гэтым і пішу...Дзякую Вам за водгук.
З павагай. Людміла.

Людмила Воронова Супрун   20.10.2016 20:37   Заявить о нарушении