19, 10, 2016

Як забіць троля. Надзённае

Іграе нечую цяжкУю ролю
Фэйсбучны троль...
Павольна, асцярожна , каламутна
Як быццам надакучлівая моль,
Што ў памяшканне залятае на святло
І пачынае так знянацку лётаць шустра.
Ганяешся за ёй з анучай ты...
Яна - туды , і ты за ёю,
І толькі ветрыкам ледзь - ледзь
Кранаеш тролямоля.
Я ведаю цяпер,
І стоадсоткава,
Без сэнса троля так палохаць лёгка,
Бо не здаюцца проста тролімолілёкаі.
Бяры што - небудзь цяжкае ў рукі,
Балюча каб было і гучна
Твае для троля словы тут,
Для молі як і пук ануч.
Стаіць перадусім таму пытанне ...
Ці з'явіцца ў хаце Гаспадар?
Калі ўжо вынішчыць ён
Усю гідкУю здань...


Рецензии