Таемства пакаяння

   Хадзіў да споведзі. А хто бязгрэшны?
   Бязгрэшныя на могілках, з крыжом...
   Ў душы грахі, як звер драпежны,
   Грызуць сумленне, рэжуць, як нажом.

   Паспавядаўся, прачытаў малітву
   І, нібы, шэпча мне святы абраз:
   - Твая душа, як чыстая палітра,
   Але да споведзі ты вернешся не раз!


Рецензии