Ал са краiне цуда

Жыве Аліса ў краiне цудаў,
Каварных асоб, несумленнага люду,

У свеце закрэсленых мар і надзей,
Загубленых мітуснёю ідэй,

У свеце, дзе месца пачуццям няма,
А выйсце не прыйдзе раней, чым труна,

У свеце пахабнасці і недаверу,
Дзе грошы галоўная спроба памеру,

У свеце сяброўства, што толькі на словах,
Дзе кожны ўдар і выключны, і новы,

У свеце, дзе здрада не лічыцца здрадай,
Калі не адкрыецца ўсім для агляду,

У свеце, дзе культ інтэрнэту паўсюдны,
А побач з людзьмі невыносна бязлюдна.


Рецензии