З мовая вясна

Зімовая вясна за шклом малюе дзень,
Песціцца, вее злацешны вецер...
Вецер збірае сябе ў струмень,
Моцна матляючы голае вецце.

Дзе абяцаны снежны дыван?
Дзе перазвон пад нагамі марозны?
Завея маўчыць, не спявае нам
Гімн зiмовай пары вясёла-сур'ёзны.

Пралескі спужаліся! Можа яны
Праспалі вяртання імгненні?
Несумяшчальныя з днямі зімы
Вакол веснавыя адценні.


Рецензии