Жаданне

Маленькае шэрае чарцяня паднялося на крышу, потым узлезла на трубу. Агледзелася. Доўгая кiпцюрыстая лапка асцярожна пацягнулася i здзерла з неба зорку. Пухнасцiк падкiнуў яе уверх, высока-высока, злавiў. Хукнуў, працёр хвастом да бляску ды хуценька павесiў на месца. Захiхiкаў цiхенька-цiхенька. И нiколечкi яго не хвалюе, што недзе на Зямлi не споўнiцца нечае жаданне..


Рецензии