Начная мара

Кружыць паветра пялёсткi-сняжынкi,
Кружыць завея думкi мае.
Вас няма побач. На вулiцы вечар
І хваля чакання мне спаць не дае.

Пачуйце мой голас у заметнi зiмовай,
Пабачце мой твар сярод зорак у начы,
Адчуйце, як з кожнай хвiлiнай новай
Каханнем п’янее паветра…Маўчы!

Маўчы, не кажы мне нiчога.
Луна паглядае ў акно,
Расце ў тваiм сэрцы трывога
I сёння мы з ёй заадно.

Зiхоткаю белаю птушкай
У далонi твае упаду
I ўзмахам крыла над падушкай
Я сон ад цябе адвяду.
 
Да шчасця адчынiцца дзверца -
Вунь зоркi, мы дойдзем да iх!
Бы ружа, раскрылася сэрца
У пяшчотнасцi вуснаў тваiх.

Назаўтра сустрэлiся зранку…
О, Божа, як сорамна мне
За гэтую неспадзяванку,
За гэты парыў пры луне.

Ды раптам злавiла твой позiрк:
Рамэо Джульетту знайшоў!
Нарэшце, мой любы. Кахаю.
Ты глянуў – дай мiма прайшоў.

I я пасмiхнулася прыкра:
Надзьмуты, бы фiлiн у начы.
Сляпы и глухi ты, каханы.
Усё скончана, сэрца. Маўчы.


Рецензии