Да С

Скрыжаванні бардовых стужак
пад планетамі вачэй
расшпільваюць блузу
непрыстойнасці.
пераразаюць лямкі дужак
распаленых рэбраў і начэй –
паганяць
абалонку зжалязелага сасуда.

Прага прылівае да ўзвышшаў
каленаў,
зрывае ўстойлівасць валамі
экзальтацыі.
Ватовы кісларод
друкаванымі дотыкамі плявузгае
пра эміграцыю
стыхійна абяднелага палена.
Маставыя ўдыхаў
выпластоўваюцца ў дарогі.
Выхлапнасць цыгарэт
замацоўвае ў дужках ногі,
саладзіць прэсны пакой,
непрыхільны да правакацыі
нетандэмнымі фарбамі
стужак. ценяў. памады.
скуры. адзення. думак.

Пажарны спакой бардовых стужак
распранае,
апранаючы непрыкрытасцю
нораву і чыну.
Блізкасць недазволенага пужае
адсутнасцю выратавальных кашуль
і прымусам да каранціну.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →