Кветки

Калі ж ужо сустрэнемся з табой?
Ты як паветра - да цябе не дакрануцца.
Ты клічаш, вабіш за сабой.
Скажы мне, як з табою побач апынуцца?

Як тонкі лёд, той свет, што паміж намі.
Яго так проста ў імгненне знішчыць...
З табой яго мы збудавалі самі.
Там толькі сонца, ды халодны вецер свішча.

Навошта я заўжды цябе шукаю?
Бягу кудысці праз лясы і праз палеткі.
Навошта? Бо ужо даўно завялі
Табой падораныя кветкі.


Рецензии