Радашковiчы

 
Пасёлак мы адразу палюбiлi,
Прыехаўшы сюды нарэшце жыць,  -
Як добра, любы, мы з табой зрабiлi, -
Зямельку гэту нельга не любiць:

Сасновыя лясы, азёры, рэчкi,
Палi са збожжам, бульбай i iльном...
Капусты шмат, i буракоў, i грэчкi, -
Тут не адзiн працуе аграном!

Дагледжана зямля i на падвор'ях -
Народ прывык з дзяцiнства працаваць,
Ля хаткi кожнай ёсць прыгожы дворык,
Прыемна з дзецьмi ў iм адпачываць!

А людзi тут - найбольшае багацце:
Дабрэй няма навогул на Зямлi!
Гатовы накармiць  i ўсё аддаць вам,
Калi вы на хвiлiначку зайшлi:

Адны частуюць яйкамi i млекам,
Другiя мёд i яблыкi даюць...
Удзячны мы i лёсу, i суседзям,
Няхай шчаслiва сем'i ўсе жывуць!

10. 10. 2016


Рецензии
Кранальны верш! Дзякуй!
Тым больш, вельмі добра ведаю Радашковічы. Сам з гэтых краёў.
З павагай да Вашай творчасці — Зміцер.

Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко   11.06.2021 21:02     Заявить о нарушении
Вельмi удзячна Вам, Змiцер!
З павагай,

Галина Харитоненко Анкута   13.06.2021 18:11   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.